Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

10 ноября 2020 г.

Працаўнікі вёскі цэлы год у клопатах: свое­часова пасеяць і зжаць збожжа, выкапаць бульбу і буракі, нарыхтаваць на зіму кармы, што­дзень падаіць кароў… Нездарма прафесійнае свята гэтых людзей адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада – можна прыпыніцца, азірнуцца, каб ацаніць дасягнутае і намеціць планы на наступны сезон.

Папярэднія вынікі сельскагаспадарчага года мы папрасілі падвесці першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілу. 

– Для астравецкіх хлебаробаў гэты год у пэўным сэнсе стаў пераломным – нарэшце, тэндэнцыя апошніх гадоў, калі ніва не радзіла, змянілася: валавы намалот збожжавых сёлета парадаваў. Што дало вынік?

– Лічу, што аграрыі і летась працавалі не горш. Як кажуць, зоркі сышліся. (Усміхаецца.) На гэта паўплывала некалькі фактараў. Восенню было свое­часова паднята зябліва, што дало дадатковы час на правядзенне вясенне-палявых работ. Надвор’е таксама не падвяло: калі летась засушыла, то ў гэтым годзе вільгаці хапіла для наліцця коласу. 

1.jpg

Мы сабралі на 18 тысяч тон больш збожжавых і зернебабовых, чым у мінулым годзе, – каля 61,5 тысячы тон у бункернай вазе. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа склала 35,6 цэнтнера з гектара (у 2019-м – 24,9). Найлепш яно сыпалася ў КСУП «Гудагай» (амаль 49 ц/га), найгорш – у КСУП «Міхалішкі» (25,4 ц/га). Але гэта не дзіўна, бо ў гаспадарак розная матэрыяльна-тэхнічная база. 

Адзначу, што ўсе сельгас­прадпрыемствы справіліся з даведзеным планам паставак збожжа  на дзяржаўныя хлебапрыёмныя пункты. Што засталося, будзе выкарыстана для прыгатавання канцэнтрацыйных кармоў для буйной рагатай жывёлы. Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, забяспечанасць зернефуражом лепшая. 

– А як урадзілі іншыя культуры?

– Другі хлеб нас падвёў. Вырошчваннем бульбы ў апошнія гады ў раёне займаюцца толькі КСУП «Гудагай» і «Гервяты». Са 132 гектараў бульбянішча мы накапалі крыху больш за 3,2 тысячы тон, ураджайнасць склала 245 цэнтнераў з гектара. Для параўнання: летась – 357 ц/га.

Падыходзіць да завяршэння ўборка цукровых буракоў. На 3 лістапада з 1 620 гектараў караняплоды выкапаны на 1 400, накапана крыху больш за 68 тысяч тон буракоў. На круг цукровікі даюць каля 490 цэнтнераў – ураджайнасць на ўзроўні мінулага года. Па гэтым паказчыку ў лідары выйшлі «гудагайцы» (570 ц/га) і «падальчане» (560 ц/га).  Уборку буракоў завяршылі КСУП «Гудагай», «Гервяты» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». На буракапрыёмныя пункты вывезена каля 54 тысяч тон цукровікаў.

Кукуруза, у адрозненне ад астатніх культур, паказала сябе горш. Ураджайнасць яе зерня – 94 цэнтнера з гектара, летась – 141. Гэта тычыцца і зялёнай масы: 256 цэнтнераў да мінулагодніх 297-мі. На сілас сёлета закладзена  крыху больш за 153 тысячы тон гэтай культуры.

– Якая кармавая база створана на сёлетнюю зімоўку? Не паўторыцца сітуацыя мінулых гадоў, калі ў некаторых гаспадарках адчуваўся недахоп фуражу?

2.jpg

– Добрыя ў гэтым годзе выраслі травы. Калі летась пасля першага ўкосу стаяла засуха – амаль месяц атава не адрастала, то ў 2020-м дажджы выправілі сітуацыю – кармоў сёлета нарыхтавалі больш. 

Што тычыцца сенажу, то яго да зімне-стойлавага перыяду нарыхтавана 110 тысяч тон. Для параўнання: забяспечанасць гас­падарак гэтым відам корму ў 2019-м была 67%, сёлета – 101%. Таксама больш назапасілі сена – амаль 3,3 тысячы тон, так, летась – толькі 2,7. Аднак, паўтаруся, сёлета горш урадзіла кукуруза. 

На адну ўмоўную галаву сёлета нарыхтавана 29 цэнтнераў кармавых адзінак, што на 2 больш, чым летась, – гэта 110% да ўзроўню мінулага года.

Думаю, зімоўка жывёлы на фермах і комплексах сёлета пройдзе больш паспяхова, чым у 2019-м. 

У лідарах раённай корма­на­рыхтоўкі  КСУП «Гудагай» з паказчыкам амаль 34 цэнтнера          кармавых адзінак. КСУП «Гервяты» нарыхтавалі 31, але прыбаўка склала 118% да ўзроўню мінулага года. 

Змінусавалі ў гэтым накірунку толькі КСУП «Варняны» – 22,8 цэнтнера кармавых адзінак (-1,8). Праблема ў гэтай гаспадарцы вырашаецца за кошт прадаўжэння корманарыхтоўкі. Зразумела, што травы цяпер не лепшай якасці, але гэта ўсё ж не прывазныя кармы, якія нятанна каштуюць. Таксама плануем сіласаваць жмых цукровых буракоў.

– Самы час перайсці ад кармоў да іх спажывальнікаў. Якая карціна на канец года вымалёўваецца ў раённай жывёлагадоўлі?

– За 10 месяцаў бягучага года ад адной каровы атрымалі 5 208 кілаграмаў малака (+264 кг да 2019 года, ці 105%). Сярэднесутачная прывага буйной рагатай жывёлы склала 636 грамаў (+23 гр да мінулага года, ці 104%).

Радуе, што павялічылася і рэалізацыя малака. Сёлета на перапрацоўчыя прадпрыемствы яго пастаўлена 47 тысяч тон (летась – 44). Здавалася б, што такое 3 тысячы тон малака? Растлумачу: 277 малакавозаў аб’ёмам 10 тон.

Па надоях ад каровы ў лідарах КСУП «Гудагай», дзе ад умоўнай галавы да лістапада ўжо атрымалі 7 614 кілаграмаў малака (+409 кг). Дарэчы, амаль усе гаспадаркі па гэтым паказчыку нядрэнна плюсуюць. Найбольшая прыбаўка па малаку да мінулага года – 503 кілаграмы – у КСУП «Гервяты». Сёлета жывёлаводы гэтай гаспадаркі ад каровы атрымалі 6 338 кілаграмаў малака.  

Што тычыцца якасці малака, то за 10 месяцаў бягучага года гатункам экстра рэалізавана 40%, вышэйшым – 34% і амаль 26% – першым. Якасць малака ў першую чаргу залежыць ад тэхналогіі – у гэтым накірунку і працуем. 

Лідарства па якасці малака ізноў у КСУП «Гудагай», дзе гатункам экстра перапрацоўшчыкам пастаўлена 61%. Затым ідуць КСУП «Гервяты» з 46% і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» з амаль 33%.

Па аднаўленні статка таксама сёлета спрацавалі лепш: атрымалі 9 336 цялят (+565, ці 106% да мінулага года). 

– Раскажыце пра рэнтабельнасць сельскагаспадарчай выт­ворчасці ў гаспадарках.

– За 9 месяцаў па раёне яна складае амаль 10%. Па дадзеных эканамістаў, самага высокага паказчыку дасягнуў КСУП «Гервяты» – 18,3%. На 2 пазіцыі КСУП «Гудагай» з 13,5%. У РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 5,7%, у КСУП «Міхалішкі» – амаль 2%. На жаль, толькі ў адной гаспадарцы раёна – КСУП «Варняны» – вытворчасць сельгаспрадукцыі нерэнтабельная – мінус 2,7%.

3.jpg

– З чым гэта звязана? Не сакрэт, што справы ў «варнянцаў» ідуць не лепшым чынам. Многім вяскоўцам баліць душа, што некалькі гадоў назад адна з самых паспяховых у рэгіёне гас­падарак цяпер займае апошняе месца ў раённым табелі – і яе «мінусавая» рэнтабельнасць вытворчасці прадукцыі гэтаму пацвярджэнне. 

Ходзяць чуткі, што КСУП хочуць падзяліць: даць «у нагрузку» іншым сельгаспрадпрыемствам раёна… Ці так гэта? Які лёс чакае КСУП «Варняны» і яго работнікаў?

– Адна з прычын цяжкага становішча гаспадаркі – свінагадоў­чы комплекс. Ён пабудаваны ў 1974 годзе і за гэты час і памяшканні, і абсталяванне састарэлі, што негатыўна ўплывае на вытворчасць. Гэта прывяло да парушэння мікраклімату, умоў утрымання жывёлы і вялікаму расходу кармоў – каля 4,5 цэнтнера на цэнтнер прывагі пры сярэдніх паказчыках у 3,2 цэнтнера на новых свінагадоўчых комплесах. У сувязі з тым, што падняўся кошт на бялковую сыравіну, павысілася і цана на камбікорм. Комплекс не ў стане канкурыраваць з новымі су­часнымі свінагадоўчымі аб’ек­тамі. Правесці поўна­маштабную рэканструкцыю гэтага аб’екта ў КСУП «Варняны» няма сродкаў.

Ліквідацыя варнянскага свіна­комплексу адбываецца паэтапна: бяздумна пагалоўе свіней не выразаецца. Людзі, якія там працуюць, без работы не застануцца – у гаспадарцы патрэбны рабочыя кадры, напрыклад, на той жа малочна-таварны комп­лекс «Беразоўка». Да пачатку лета 2021 года плануецца канчатковае закрыццё свінагадоўчага комплексу.

КСУП «Варняны» выдзяляюцца дзяржаўныя субсідыі, аказваюць дапамогу на розных відах сельскагаспадарчых работ суседнія гаспадаркі. Магчыма, чуткі наконт лёсу прадпрыемства ўзніклі з-за таго, што ў гаспадарцы ўласнымі сіламі не могуць цалкам апрацоўваць  ворыўныя землі. Каля  тысячы гектараў глебы перададзена іншым  сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна.

– Калі атрыманыя аграрыямі цэнтнеры і тоны перавесці ў грашовы эквівалент, то якую выручку ад рэалізацыі прадукцыі атрымалі гаспадаркі?

– За 9 месяцаў сумарная выручка раённых сельгас­прад­прыем­стваў склада крыху больш за 64 мільёны рублёў. Найбольшы атры­малі дзве гаспадаркі – КСУП «Гудагай» і «Гервяты» – па 20 342 і 19 963 мільёна рублёў даход адпаведна. Затым ідуць КСУП «Варняны» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 9 676 і 8 050 мільёнаў. А КСУП «Міхалішкі» рэалізаваў прадукцыі крыху больш чым на 6 300 мільёнаў. 

– Абласныя «Дажынкі» адменены. А як будзем святкаваць раённыя?

– Па традыцыі апошніх гадоў «Да­жынкі» мы праводзілі не пасля заканчэння ўборачнай кам­паніі, а прымяркоўвалі да Дня ра­бот­нікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай пра­­мысловасці. На жаль, сёлета з-за эпідэмічнай сітуацыі з каронавіруснай ін­фек­цыяй COVID-19 такога ўра­чыстага святкавання, як у мінулыя гады, не будзе. Але ўзнагароды і прэміі лепшыя працаўнікі кожнай гаспадаркі аба­вязкова атрымаюць.

6.jpg

– У «Астравецкай праўдзе» ёсць традыцыя, калі кіраўнік напярэдадні прафесійнага свята віншуе сваіх калег і падначаленых. Што пажадаеце работнікам сельскай гаспадаркі?

– У аграпрамысловым комп­лексе Астравеччыны занята значная частка жыхароў нашага раёна. Гэта людзі, дзякуючы намаганням якіх на стале кожнага беларуса ёсць хлеб, мяса, гародніна. 

Ад кіраўніцтва раёна і асабіста ад сябе кожнаму сельскаму працаўніку Астравеччыны хачу пажадаць у першую чаргу зда­роўя, калі чалавек сябе добра адчувае – тады любая работа ў радасць; плёну – паспяховасць гаспадаркі і дабрабыт кожнага асобнага працаўніка залежыць ад нашых агульных намаганняў. 

Няхай ажыццяўляецца задуманае, а ў вашых сем’ях і дамах пануюць лад і згода. З надыхо­дзячым святам, дарагія землякі! Спадзяюся, што разам у наступным годзе некаторыя мінусы мы абавязкова пераправім на плюсы.

– Мы таксама віншуем вас, Іван Мар'янавіч, з надыходзячым прафесійным святам. Поспехаў!Працаўнікі вёскі цэлы год у клопатах: свое­часова пасеяць і зжаць збожжа, выкапаць бульбу і буракі, нарыхтаваць на зіму кармы, што­дзень падаіць кароў… Нездарма прафесійнае свята гэтых людзей адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада – можна прыпыніцца, азірнуцца, каб ацаніць дасягнутае і намеціць планы на наступны сезон.

– Мы таксама віншуем вас, Іван Мар'янавіч, з надыходзячым прафесійным святам. Поспехаў!

09 ноября 2020 г.

В Беларуси осталось убрать 6,5% площадей кукурузы, сообщает БелТА со ссылкой на оперативную информацию Министерства сельского хозяйства и продовольствия.

Фото из архива

По данным на 9 ноября, кукурузу убрали с 1,133 млн га (93,5% запланированной площади). На силос и зеленый корм убрано 982,5 тыс. га (98% плана), собрано 22,591 млн т зеленой массы при урожайности 229,9 ц/га. Уборка кукурузы на зерно продолжается: работы проведены на 150,7 тыс. га (72,1% плана), намолочено 1,043 тыс. т.

Всего по стране намолочено 9,104 млн т зерна вместе с кукурузой при средней урожайности 38,8 ц/га (в 2019 году урожайность на аналогичную дату составляла 34,6 ц/га). В Минской области собрали 2,3 млн т зерна, в Гродненской – 1,7 млн т, Брестской – свыше 1,5 млн т, Могилевской – более 1,2 млн т, Витебской и Гомельской – свыше 1,1 млн т.

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с 73,1 тыс. га, что составляет 88,8% уборочной площади. Собрано 3,512 млн т при средней урожайности 480,2 ц/га. Сахаристость свеклы составляет 16,27%. Что касается других овощей, белорусские аграрии провели уборочные работы на 5,79 тыс. га (96,6% плана), собрано 162,7 тыс. т при урожайности 281,1 ц/га.

В Беларуси заготовлено 13,823 млн т сенажа (109,7% плана) и 19,466 млн т силоса (101,5%). Всего на данный момент заготовлено 9,6 млн т кормовых единиц травяных кормов (103,3% плана).

06 ноября 2020 г.

Як і ў часы існавання Савецкага  Саюза, 7 лістапада пазначана ў беларускім  календары чырвоным колерам. Але калі раней гэта было галоўнае дзяржаўнае свята, то цяпер Дзень Каст­рычніцкай рэвалюцыі мае статус агульнарэспубліканскага святочнага дня. 

Некалі адзначалі гэтае свята ўрачыстымі лінейкамі ў школе, нясеннем ганаровай варты ля помніка Уладзіміру Леніну, дэманстрацыямі,  ваен­нымі парадамі… Цяпер усё абмяжоўваецца ўскладаннем кветак да помніка правадыру рэвалюцыі, канцэртамі, да гэтай даты прымяркоўваюць адкрыццё сацыяльна-значных аб’ектаў.

Чым быў адметны святочны  дзень, як да яго рыхтаваліся і святкавалі, расказалі нашай газеце жыхары раёна.

Алена Кусойць, в. Альхоўка:

Алена Кусойць.jpg

– У летапісе Альхоўскай СШ зме­шчана інфармацыя, што да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі на школьнай тэрыторыі вучні пасадзілі дубок і непадалёк ад яго заклалі капсулу з пасланнем, якое павінны былі прачытаць нашчадкі 2017 года. Пра гэта ўспамінаюць і тыя, хто пісаў тое пасланне. Капсулу мы пакуль не знайшлі – тэрыторыя пераабуладкоўвалася неаднойчы. Але надзею не губляем.

Знайшла запіс пра святкаванне паў­векавога юбілею рэвалюцыі ў Аль­хоў­цы. Там апісваецца, што 6 ліста­пада на ранішніку першакласнікаў прымалі ў акцябраты; вучні ўручалі падарункі школе – найлепшы зрабілі чацверакласнікі, гэта быў макет «У.І. Ленін у Разліве». Мясцовая фабрыка падарыла дзецям лялечны тэатр. А 7 лістапада жыхары Альхоўкі ўдзельнічалі ў дэманстрацыі ў Міхалішках.

З летапісу.jpg

Юрый Мазура, аг. Кямелішкі:

Мазура Юрый.jpg– Адразу ў памяці ўсплыў час, калі вучыўся ў старэйшых класах. Я ўжо быў камсамольцам –  па-мойму, многія традыцыі гэтай арганізацыі пераняў  Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

У Савецкім Саюзе гэта свята называлася крыху па-іншаму –  Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Выхаднымі былі два дні – 7 і 8 лістапада. У школе – я вучыўся ў Кямелішках – напярэдадні свята малышоў прымалі ў акцябраты. Старшакласнікі 7 лістапада адпраўляліся на ўрачыстасць у раённы цэнтр – нас везлі арганізавана на аўтобусах. 

Мяне заўсёды ўражвала вялікая колькасць гарністаў. Дарэчы, тыя школьнікі, якія ўмелі іграць на горне альбо на барабане, рыхтаваліся да выступлення загадзя і ездзілі ў Астравец  на рэпетыцыі.

Вольга Валадзько, аг. Падольцы:

Вольга Валадзько.jpg

– Я родам са Шчучынскага раёна з вёскі Шынкаўцы. Хочацца прыгадаць дзіцячыя і студэнцскія гады. 

У школе напярэдадні 7 ліста­пада пра­водзілі ўрачыстую лі­нейку. Яе вёў дырэктар, былы франтавік, ён расказваў нам пра Вялікі Кастрычнік і дасягненні Савецкай краіны. У гэты дзень дзеці апраналіся па-святочнаму: у хлопчыкаў пад касцюм (тады школьная форма была ва ўсіх аднолькавая) – белая кашулька, у дзяўчынак – абавязкова белыя фартушок і каўнерыкі і, канешне, піянеры павязвалі піянерскі гальштук. Потым ладзіўся канцэрт з песнямі, танцамі і абавязкова чытаннем вершаў пра Леніна, Вялікі Кастрычнік – пагля­дзець на гэтыя выступленні заўсёды прыходзілі бацькі. 

На само свята, 7 лістапада, з павет­ранымі шарыкамі і самаробнымі кветкамі наша сям’я ехала ў Шчучын – паўдзельнічаць у дэманстрацыі, пагля­дзець на паказ тэхнікі. Але самым заварожваючым для мяне было шэсце ваеннаслужачых мясцовай авіячасці.

У студэнцкія гады я жыла ў Ваўкавыску. Свята Кастрычніка, вядома ж, і там не прапускала. Помню, як ішлі ў агульнай калоне работнікі арганізацый. Удзельнікі шэсця неслі кветкі, шарыкі, транспаранты з наз­вай сваіх арганізацый, лозунгамі. Калі ў прадпрыемства мелася адметная форма  адзення – апраналі яе, выдзяляючы такім чынам сваю «каробку». Наш зааветтэхнікум, апроч іншых, фарміраваў спартыўную групу – у яе трапіла і я. Апранутыя ў спартыўныя касцюмы, мы, ідучы, паказвалі розныя фізічныя практыкаванні. Як гэта было ўрачыста, яскрава! Увесь горад выходзіў! А вечарам ладзіўся канцэрт, які адкрываў і закрываў хор нашага тэхнікума.

Дарэчы, асабіста для нашай сям’і Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – адметны дзень. (Смяецца.) Менавіта ў гэтае свята мой і сястрын мужы прыехалі знаёміцца да нашых бацькоў. А стрыечная сястра 7 лістапада абодвух дзяцей жаніла. Дзе ж ты забудзешся на такую дату!

Пётр Лобач, в. Альхоўка:

Пётр Лобач.jpg

– Удзельнічаў у прыгожых урачыстасцях 7 лістапада падчас службы ў мар­флоце. У вучэбцы быў за 30 кіламетраў ад Калінінграда – у Піянерску. З часці нас на цягніку вазілі ў Калінінград трэніравацца маршыраваць  на пара­дзе. Так муштравалі, каб зладжана, прыгожа, без збою, без лішняга руху прайшлі міма трыбун! На свяце тады прысутнічалі замежныя дэлегацыі. 

Пасля вучэбкі трапіў у Севастопаль. У нашай часці была трацыдыя на ўсе святы выпраўляць на прагулку маракоў з ваенным аркестрам, каб стварыць у свята добры настрой гараджанам. Лю­дзям гэта падабалася. 

Помню, як на Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі нёс ганаровую варту ля Малахава кургана ў Севастопалі. У параднай марской форме мы стаялі без шолаху, а міма праходзілі людзі – і фатаграфавалі, фатаграфавалі… Ніколі ў жыцці мяне столькі не здымалі, як у той дзень. (Смяецца.) Мабыць, мы з саслужыўцамі тады трапілі ва ўсе саюзныя газеты.

Прыгадаю і вёску Лылойці Смаргонскага раёна – я працаваў там у калгасе. Урачыстасць арганізоўваў  сельсавет. Былі і мітынгі, і шэсці, і вахту піянеры неслі, як, напэўна, і  ўсюды ў савецкі час. А вось адмецінкай свята ў нас была арганізаваная калона матацыклаў з каляскамі – у мяне таксама такі быў. Мы везлі сцягі. 

Напярэдадні 7 лістапада ў мясцовым клубе калгас праводіў урачысты сход, на якім адзначалі  прэміямі ў 10 рублёў лепшых працаўнікоў гаспадаркі. На той час гэта немалыя грошы былі!

А ў Альхоўцы кардонная фабрыка ар­га­нізоўвала паміж зменамі спаборніцтвы па мастацкай самадзейнасці – яны пра­ходзілі ў клубе. 

Шэсці шматлюдныя былі, усе да іх рых­таваліся! Што тут гаварыць, свята Вялікага Кастрычніка  некалі было святам для ўсіх! 

Валянціна Віннічак, г. Астравец:

Валянціна Віннічак.jpg

– Ой, як было прыгожа! Я працавала ў астравецкай аўтабазе, цяпер – аўтапарк №4. Загадзя рабілі транспаранты, рас­цяжкі на дрэўках, кветкі з гафрыраванай паперы прымацоўвалі на доўгія палкі, надзімалі паветраныя шарыкі. 

З раніцы іграла музыка. Святочна ўбраныя, мы збіраліся ля сваёй арганізацыі (абавязкова бралі дзяцей), разбіралі нарыхтаваныя ўпрыгожанні і ішлі калонай да плошчы на мітынг. 

Ля помніка Леніну стаяла трыбуна для выступаючых,  па перыметры плошчы для кожнага працоўнага калектыву ўжо былі размеркаваны месцы для пастраення. Кожная калона абавязкова трымала таблічку з назвай свайго прадпрыемства, сцягі – дзяржаўны і арганізацыі, расцяжкі кшталту «Да здравствует революция!», «Слава КПСС!». А ў школьных калонах дзеці яшчэ неслі адзнакі – намаляваныя вялікія «пяцёркі».

Пасля ўрачыстасці адбывалася шэсце. Яно пачыналася з плошчы, затым ішлі па вуліцы Ленінскай убок рынку, заварочвалі на вуліцу Новую, выходзілі на Кастрычніцкую і завяршалі круг на плошчы. Так заканчвалася афіцыйная частка.

Ля Дома культуры работнікаў аўтабазы чакаў аўтобус – туды мы складвалі транспаранты, а потым ішлі ў магазін траціць атрыманыя да свята  3 рублі – складаліся на застолле і ішлі кампаніямі святкаваць. (Усміхаецца.) Дарэчы, у гэты дзень у магазінах выкідвалі дэфіцыт – на адзенне там мала хто глядзеў, больш стараліся ўзяць чаго з прадуктаў.

04 ноября 2020 г.

Праект Варнянскага НПК стаў пераможцам абласнога этапу міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер».

1.jpg

Конкурс аб’яўлены Гродзенскім саюзам моладзі яшчэ вясной. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба было распрацаваць бізнес-план у адным з аб’яўленых накірункаў, стварыць лагатып і адправіць работу па электроннай пошце.

Астравецкі раён на абласным этапе прадставілі пачынаючыя фермеры з 11 агракласа Варнянскага НПК і іх кіраўнік – настаўнік біялогіі і хіміі Ангеліна Навасельская. Яны распрацавалі праект «Сады Алесі і Антэя», у якім расказалі пра карысць яблыкаў і эфектыўнасць закладкі хуткаплодных садоў з малагабарытнымі кронамі, якія патрабуюць мінімальных выдаткаў і хутка прынясуць даход.

У выніку работу варнянцаў прызналі лепшай у намінацыі «Раслінаводства, садавоцтва, ландшафтны дызайн».

2.jpg

Віншуем аўтараў праекта і жадаем удачы на рэспубліканскім этапе конкурсу.

04 ноября 2020 г.

Нового помощника Президента – инспектора по Гродненской области Юрия Караева, который до этого занимал должность министра внутренних дел Республики Беларусь, представил первый заместитель главы Администрации Президента Республики Беларусь Максим Рыженков, который вручил ему служебное удостоверение.

0W1A8912.JPG

– Юрий Хаджимуратович прошел путь в МВД от командира взвода до министра, – отметил Максим Рыженков. – Кроме того, имеет опыт участия в обеспечении безопасности и общественного правопорядка в Нагорном Карабахе. Юрий Караев отличается высокой преданностью стране и народу, неоднократно подтверждал своими личными качествами и профессионализмом звание настоящего генерала, который в любой ситуации быстро ориентируется, доводит поставленные цели до завершения. Тактичен, надежен и обладает умением объективно оценивать обстановку.

К важным направлениям деятельности Максим Рыженков отнес, прежде всего, повышение уровня общественной безопасности.

0W1A8926.JPG

Председатель облисполкома Владимир Караник отметил, что ему приходилось много взаимодействовать с Юрием Караевым, решая задачи на должности министра здравоохранения, в частности, при проведении вторых Европейских Игр и в борьбе с пандемией.

– Все отмечали высокий уровень взаимодействия между Минздравом и МВД, – сказал губернатор. – Министерство внутренних дел всегда подставляло нам плечо в отслеживании контактов, соблюдении режима самоизоляции. Предыдущий положительный опыт сотрудничества у нас есть, масштаб задач, который стоит сегодня перед регионом, мы прекрасно понимаем, в том числе в сфере начатых сейчас диалоговых площадок, проведения конституционной реформы. Возможность подключиться к этому процессу, максимально оперативно обеспечить передачу данных, применение его опыта организации работы на разных участках, где Юрию Хаджимуратовичу доводилось служить, – это то, что позволит более оперативно и глубоко решать вопросы, стоящие перед регионом.

0W1A8993.JPG

В первую очередь помощник Президента-инспектор по Гродненской области планирует познакомиться с регионом и его кадрами, чтобы более конкретно изучить положение дел.

– Задачи, которые поставил Глава государства: узнать кадры, следить за их работой и назначением, помогать силовому блоку в координации задач, – отметил Юрий Караев. – Впервые звучит такое поручение помощнику Президента, тем не менее, координация усилий действительно нужна, чтобы преодолеть негативные моменты, которые происходят в обществе. Нужно сосредоточиться на разъяснении людям последствий, которые могли бы наступить в результате беспорядков и попыток смены власти, доводить простую истину, что всегда необходимо смотреть, кому все это выгодно.

0W1A9027.JPG

Безопасность человека, его жизнь и спокойствие – самое главное, о чем следует заботиться, подчеркнул Юрий Караев. Он также акцентировал внимание на неотвратимости наказания для тех, кто серьезно преступает закон, пытается перейти в русло радикализации. В регионе, по словам нового помощника Президента, ситуация за последний месяц стабилизировалась.

03 ноября 2020 г.

Президиум районного совета ветеранов минутой молчания и молитвой вспомнил героев Великой Отечественной войны, – к памятнику советским воинам и партизанам в Островце в День памяти легли цветы.

1.jpg

В прошлом году активисты районного совета ветеранов дали старт этой традиции.

– 2 ноября в нашей стране отмечается День памяти – памяти о тех, кто ушёл из жизни, – рассказала председатель районного совета ветеранов Ирина Шляхтун. – Память о погибших в годы Великой Отечественной войны живёт в наших сердцах, но в этот день, как и в День Победы, мы посещаем это святое для каждого островчанина место – памятник советским воинам и партизанам.

2.jpg

На мемориальной плите выбиты фамилии наших земляков, которые воевали и погибли на фронте в годы войны. Они похоронены в разных странах: Германии, Чехии, Словакии, Венгрии… Возможно, у них уже не осталось родных, но память об этих людях живёт на Родине.

3.jpg

– В годы Великой Отечественной они боролись за наше счастливое будущее, и сегодня нам необходимо оглянуться в прошлое, вспомнить погибших героев и отдать им дань памяти и благодарности, – отметила Ирина Болеславовна.

Ветераны почтили минутой молчания погибших земляков, зажгли лампадки и возложили к памятнику цветы.

4.jpg

22 октября 2020 г.

Альхоўскія школьнікі прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес».

2.jpg

У талацэ па навядзенню чысціні ў лесе на чале з ляснічым Міхалішкаўскага лясніцтва Я. Волкавым прынялі актыўны ўдзел члены школьнага лясніцтва «Жывіца» Альхоўскай сярэдняй школы, настаўнікі і вучні. Усяго паўдзельнічала 50 валанцёраў.

21 октября 2020 г.

Набліжаюцца да завяршэння асноўныя сельскагаспадарчыя работы: пасеяны рапс і збожжавыя, выкапана бульба… Далёка за экватар пераваліла і ўборка цукровых буракоў, кукурузы і яблыкаў.

КСУП «Гервяты» – адзіная ў раёне гаспадарка, якая спецыялізіруецца на вытворчасці ялавічыны. Каб зімой накарміць больш за … галоў буйной рагатай жывёлы ў адкомачным цэху, кароў на малочна-таварных комплексах і фермах, патрэбна нарыхтаваць удосталь кармоў.

1.jpg

Як на фінішнай прамой корманарыхтоўкі з гэтым спраўляюцца гервяцкія аграрыі, паглядзеў карэспандэнт.

Ролю кукурузы ў кормавытворчасці немагчыма пераацаніць: і пачаткі, і зялёная маса ў выніку правільнай апрацоўкі – пачынаючы ад яе ўборкі і заканчваючы трамбоўкай – становяцца спажыўным і карысным сіласам.

У КСУП «Гервяты» пад каралеву палёў сёлета адведзены найбольшыя на Астравеччыне плошчы – 1 650 гектараў, ці 26% ад раённага кліна. З якіх 1 600 запланавана ўбраць на сілас. Па стане на 20 кастрычніка, зжата 1 146 гектараў. Толькі 50 гектараў, дарэчы, як і ў КСУП «Гудагай», – на зерне. У іншых гаспадарках такой практыкі няма.

Напрыканцы мінулага тыдня механізаваная брыгада ў складзе 3 кормаўборачных камбайнаў і некалькіх адзінак тэхнікі на адвозе зялёнай масы – машыны вокаймгненна змянялі адна адну – працавала на полі непадалёк вёскі Грэбалы.

IMG_9577.jpg

Каля 10 рэйсаў за дзень робіць Віктар Кардзіс

Хоць напачатку лета кукуруза падавала слабыя надзеі, восенню ўсё ж узяла сваё – вымахала больш за рост чалавека: сапраўдная каралева палёў!

Не першы год на ўборцы цеплалюбівіцы ў КСУП «Гервяты» працуе Міхаіл Янч.

– Нядаўна перайшоў працаваць на чыгунку, але з сельскай гаспадаркай сувязяў не парываў, – расказвае камбайнер. – Справа для мяне знаёмая, тым больш што можна добра падзарабіць. Убіраць кукурузу пачаў у жніўні – працую і зараз. Наколькі мне вядома, засталося ўбраць трэць занятых пад гэтай культурай плошчаў. На розных палях кукуруза сыплецца па-рознаму: бывае, з гектара 400 тон намалочваем. У Гервятах і Мацках, напрыклад, такая вымахала, што камбайнаў не відалася! Тут, у Грэбалах, крыху слабейшая, але лепшая, чым летась.

2.jpg

За дзень на кормаўборачным камбайне «Ягуар» механізар зжынае каля 15 гектараў кукурузы.

Не першы год на ўборцы гэтай культуры ў «Гервятах» на камбайне айчыннай вытворчасці працуе Валянцін Гайдуль.

– Восьмы сезон на гэтым агрэгаце, – расказвае камбайнер. – Сёлета кукуруза, мне здаецца, крыху горшая. Хоць поле ад поля адрозніваецца.

IMG_9587.jpg

Шмат гадоў у КСУП «Гервяты» працуе Валерый Герасім – апошнія гады восенню возіць здробненую кукурузную масу.

– На трактары – 23 гады, усяго і не прыпомніш, – гаворыць механізатар. – Радуе, што маладыя налаўчыліся ехаць побач з камбайнамі – «зялёнка» не прасыпаецца на зямлю. Змена падрасла!

IMG_9591.jpg

У гаспадарцы Аляксандр Кірксаў працуе трэці год, сёлета ўпершыню возіць кукурузу.

– Работа падабаецца. Колькасць рэйсаў залежыць ад таго, куды возім сіласную масу. Кукуруза сёлета апраўдала сваю мянушку: сапраўдная каралева палёў. Будзем з кармамі, – на развітанне запэўніў малады механізатар.

IMG_9586.jpg

21 октября 2020 г.

Островчане Наталья Азевич и Александр Тумащик за выходные успели побывать на двух соревнованиях, испытать свою выдержку и завоевать бронзовые медали.

1.jpg

В субботу, 10 октября, Кревский замок стал местом старта бегунов и велосипедистов, участвовавших в марафоне «Витовт» Федерации приключенческих гонок Беларуси. Соревнования проходили среди мужчин и женщин в разных возрастных категориях. Дети не старше 9-ти лет бежали 1 и 2 километра, взрослые состязались на дистанциях в 5, 10, 42 и 65 километров. Велосипедисты «брали» расстояние в 45 и 65 километров. 

Дистанции проходили по пересечённой местности – их преодоление требовало особой сноровки и хорошей физической подготовки. Островецкие участники с достоинством справились с трудностями и покорили пьедестал: на дистанции 5 километров Наталья Азевич и Александр Тумащик финишировали третьими. 

2.jpg

В велосипедных состязаниях на 65 километров участвовало 58 спортсменов – среди них был и островчанин Дмитрий Потапович, который по итогам замкнул двадцатку гонщиков. 

А уже на следующий день неугомонный островецкий дуэт Наталья-Александр засветился в Гродно на соревновании «Гарадзенская вандроўка». Земляки замахнулись на 10 километров и успешно их преодолели. Результат Александра Тумащика – 43 минуты 19 секунд, Натальи Азевич – 51 минута 59 секунд.

Возможно, наши спортсмены-любители станут хорошим примером для других, и приверженцев здорового образа жизни станет ещё больше.

19 октября 2020 г.

Альхоўскія школьнікі прынялі ўдзел у акцыі «Чысты лес».

2.jpg

У талацэ па навядзенню чысціні ў лесе на чале з ляснічым Міхалішкаўскага лясніцтва Я. Волкавым прынялі актыўны ўдзел члены школьнага лясніцтва «Жывіца» Альхоўскай сярэдняй школы, настаўнікі і вучні. Усяго паўдзельнічала 50 валанцёраў.

Дополнительные подразделы:

Республика
Гродненская область
Островецкий район

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform