У КСУП “Міхалішкі” новы дырэктар
Распараджэннем Астравецкага райвыканкама з 14 студзеня бягучага года дырэктарам КСУП «Міхалішкі» прызначаны Вадзім Саковіч.
Вадзім Мікалаевіч нарадзіўся ў 1989 годзе ў вёсцы Ляшчанка Шчучынскага раёна. У 2010-м скончыў Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, у 2017 – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «тэхналогія машынабудавання»). Працаваў на розных пасадах на Шчучынскім рамонтным заводзе, у «Шчучынаграхімсэрвісе», аўтобусным парку г. Гродна. У аграпрамысловым комплексе Вадзім Саковіч з 2017 года. Да прызначэння ў Міхалішкі быў галоўным інжынерам КСУП «Сінькі» Смаргонскага раёна.
Жанаты. Выхоўвае траіх дзяцей.