Яшчэ адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны стаў у анлайн-строй рэспубліканскага чэленджа #Беларусьпомніць.
Пра свайго прадзеда расказаў міліцыянер групы затрымання Ашмянскага дэпартаменту аховы Раман Алексеявец.
Фёдар Лявонцьевіч нарадзіўся ў 1921 годзе на Украіне, у вёсцы Залужжа Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці.
– Да прызыву ў дзеючую армію прадзед ваяваў у партызанскім атрадзе, – расказвае ўнук ветэрана. – З 24 студзеня 1944 года залічаны аўтаматчыкам у 69-ю брыгаду 4-й танкавай арміі, што была ў складзе войскаў 1-га Украінскага фронту. А праз паўгода дзед трапіў у шпіталь.
Запіс ва ўліковай картачцы франтавіка сведчыць, што «радавы <…> 16 чэрвеня 1944 г. быў цяжка паранены ў вочы».
– Падчас бою яму асколкам снарада раструшчыла сківіцу, пашкодзіла вока, – працягвае Раман Алексеявец. – Прадзед застаўся інвалідам...
Родзічам пра вайну ветэран не расказваў – маўляў, пра што тут гаварыць – гэтае пекла нікога не абмінула, ды і ўспаміны цяжкія. Адзінае, што чулі ад яго, як спярша не мог перасіліць сябе, каб выстраліць у праціўніка, – няхай і вораг, але ж чалавек! І неяк у рукапашным баі паспытаў, што значыць пашкадаваць: немец, моцна сціскаючы рукамі шыю Фёдара, так душыў, што той ужо развітваўся з жыццём. Выратавала Алексеяўца куля, выпушчаная аднапалчанінам у ворага.
– Прадзядуля пражыў 74 гады, – гаворыць Раман. – Пасля вайны ён вярнуўся ў родную вёску, працаваў брыгадзірам у калгасе.
Фёдар Лявонцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.» і юбілейнымі медалямі.
У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.
Напярэдадні Дня Перамогі БРСМ запусціў у сацыяльных сетках рэспубліканскі чэлендж #Беларусьпомніць. Удзельнікам прапанавалі размясціць здымак з сямейнага архіва з родзічамі-франтавікамі і перадаць эстафету свайму сябру альбо знаёмаму. Далучыцца да чэленджа мог любы жадаючы.
Фотаздымкамі герояў вайны дзяліліся і астраўчане. На старонках газеты мы раскажам пра ветэранаў, якія сталі ў анлайн-строй.
Успамінамі аб прадзедзе падзялілася першы сакратар Астравецкага РК ГА БРСМ Віялета Алексеявец.
– Прадзед нарадзіўся ў 1924 годзе ў Беразоўцы на Астравеччыне, – расказвае праўнучка ветэрана. – Служыць пайшоў у Войска Польскае, дома засталася жонка, мая бабуля Станіслава Іванаўна. Дзяцей у іх не было, адзіны сын нарадзіўся пасля вайны – у 1949-м.
Баляслаў Ягоравіч быў прызваны Астравецкім райваенкаматам Маладзечанскай вобласці ў лістападзе 1944 года ў 1-ю пагранбрыгаду 35-га пяхотнага палка, дзе служыў стралком. А дэмабілізаваўся з Войска Польскага толькі ў канцы лютага 1947 года.
– Я захоўваю дзядулевы дакументы, сярод іх ёсць і пасведчанні аб узнагароджанні ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За Одру, Нісу і Балтыку», «Знак Грунвальда», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.», юбілейнымі медалямі. Для мяне прадзядуля сапраўдны герой! – з гонарам гаворыць праўнучка ветэрана.
У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.
Цікавыя ўспаміны былой камсамолкі, конкурс малюнкаў і адкрыты дыялог – у сэрвісных студатрадах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі.
Пра памятную дату падлеткам расказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. Разам з ёй у госці да членаў атрада «Маланка» завітала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, якая расказала пра свае камсамольскія гады і ўзгадала працу ў студатрадзе «Алеся». Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю слухалі ўспаміны Ірыны Баляславаўны.
А студатрадаўцы з атрада імя С. Пятровіча правялі конкурс малюнкаў, прысвечаны 100-годдзю ЛКСМБ.
Областной комитет ОО БРСМ предлагает принять участие в опросах на тему популярности студотрядовского движения. Если хотите высказать своё мнение, переходите по ссылкам и голосуйте.
https://vk.com/grodnobrsm?w=wall-31110001_12625;