Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

21 октября 2020 г.

Набліжаюцца да завяршэння асноўныя сельскагаспадарчыя работы: пасеяны рапс і збожжавыя, выкапана бульба… Далёка за экватар пераваліла і ўборка цукровых буракоў, кукурузы і яблыкаў.

КСУП «Гервяты» – адзіная ў раёне гаспадарка, якая спецыялізіруецца на вытворчасці ялавічыны. Каб зімой накарміць больш за … галоў буйной рагатай жывёлы ў адкомачным цэху, кароў на малочна-таварных комплексах і фермах, патрэбна нарыхтаваць удосталь кармоў.

1.jpg

Як на фінішнай прамой корманарыхтоўкі з гэтым спраўляюцца гервяцкія аграрыі, паглядзеў карэспандэнт.

Ролю кукурузы ў кормавытворчасці немагчыма пераацаніць: і пачаткі, і зялёная маса ў выніку правільнай апрацоўкі – пачынаючы ад яе ўборкі і заканчваючы трамбоўкай – становяцца спажыўным і карысным сіласам.

У КСУП «Гервяты» пад каралеву палёў сёлета адведзены найбольшыя на Астравеччыне плошчы – 1 650 гектараў, ці 26% ад раённага кліна. З якіх 1 600 запланавана ўбраць на сілас. Па стане на 20 кастрычніка, зжата 1 146 гектараў. Толькі 50 гектараў, дарэчы, як і ў КСУП «Гудагай», – на зерне. У іншых гаспадарках такой практыкі няма.

Напрыканцы мінулага тыдня механізаваная брыгада ў складзе 3 кормаўборачных камбайнаў і некалькіх адзінак тэхнікі на адвозе зялёнай масы – машыны вокаймгненна змянялі адна адну – працавала на полі непадалёк вёскі Грэбалы.

IMG_9577.jpg

Каля 10 рэйсаў за дзень робіць Віктар Кардзіс

 

Хоць напачатку лета кукуруза падавала слабыя надзеі, восенню ўсё ж узяла сваё – вымахала больш за рост чалавека: сапраўдная каралева палёў!

Не першы год на ўборцы цеплалюбівіцы ў КСУП «Гервяты» працуе Міхаіл Янч.

– Нядаўна перайшоў працаваць на чыгунку, але з сельскай гаспадаркай сувязяў не парываў, – расказвае камбайнер. – Справа для мяне знаёмая, тым больш што можна добра падзарабіць. Убіраць кукурузу пачаў у жніўні – працую і зараз. Наколькі мне вядома, засталося ўбраць трэць занятых пад гэтай культурай плошчаў. На розных палях кукуруза сыплецца па-рознаму: бывае, з гектара 400 тон намалочваем. У Гервятах і Мацках, напрыклад, такая вымахала, што камбайнаў не відалася! Тут, у Грэбалах, крыху слабейшая, але лепшая, чым летась.

2.jpg

За дзень на кормаўборачным камбайне «Ягуар» механізар зжынае каля 15 гектараў кукурузы.

Не першы год на ўборцы гэтай культуры ў «Гервятах» на камбайне айчыннай вытворчасці працуе Валянцін Гайдуль.

– Восьмы сезон на гэтым агрэгаце, – расказвае камбайнер. – Сёлета кукуруза, мне здаецца, крыху горшая. Хоць поле ад поля адрозніваецца.

IMG_9587.jpg

Шмат гадоў у КСУП «Гервяты» працуе Валерый Герасім – апошнія гады восенню возіць здробненую кукурузную масу.

– На трактары – 23 гады, усяго і не прыпомніш, – гаворыць механізатар. – Радуе, што маладыя налаўчыліся ехаць побач з камбайнамі – «зялёнка» не прасыпаецца на зямлю. Змена падрасла!

IMG_9591.jpg

У гаспадарцы Аляксандр Кірксаў працуе трэці год, сёлета ўпершыню возіць кукурузу.

– Работа падабаецца. Колькасць рэйсаў залежыць ад таго, куды возім сіласную масу. Кукуруза сёлета апраўдала сваю мянушку: сапраўдная каралева палёў. Будзем з кармамі, – на развітанне запэўніў малады механізатар.

IMG_9586.jpg


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform