Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

12 октября 2020 г.

Традыцыйны восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прайшоў у Астраўцы.

Гандлёвыя рады раскінуліся на аўтамабільнай стаянцы на вуліцы Берагавой. Да слова, сёлета ў параўнанні з мінулым годам кірмаш прайшоў без размаху. Магчыма, на гэта паўплывала некалькі фактараў: па-першае, кірмашы ў гэты дзень прайшлі і ў суседніх Ашмянах і Смаргоні, па-другое, няпростая эпідэмічная сітуацыя. Праўда, зыходзячы з таго, што на кірмашы ў масках я сустрэла ўсяго некалькі чалавек, відаць, людзям важней папоўніць запасы на зіму, а не захаваць здароўе – сваё і іншых. Але гэта ўжо зусім другая размова…

07.jpg


Попыт на некаторыя прадукты, у прыватнасці бульбу, перавышаў прапанову. У 10 гадзін раніцы ля падворка КСУП «Гудагай» выстраілася вялікая чарга – больш за 30 чалавек – за другім хлебам. Праз гадзіну, гудагайцы падвезлі бульбу – да радасці, усе ахвочыя будуць з дранікамі. Другі хлеб сёлета прадавалі па 40 і 50 капеек за кілаграм. Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам бульба падараджэла амаль удвая – летась за кілаграм прасілі 25 капеек.

002.jpg


Хутка размялі і пшаніцу – за кілаграм прадаўцы прасілі ад 42 да 45 капеек. Іншае збожжа – ячмень і трыцікале – можна было купіць за 40 капеек.

Цана на гародніну вагалася. На кірмашы можна было адшукаць памідоры за рубль і за 3. Капуста каштавала ў гэтым годзе так, як і ў мінулым, – 50 капеек за кілаграм. Больш таннымі сталі буракі: у 2019-м за кілаграм трэба было заплаціць каля рубля, у гэтым – каля 40 капеек. За такую ж колькасць перцаў прадаўцы прасілі 2,5 рубля і больш, за цыбулю – 85 капеек, за грэцкія арэхі 7-8 рублёў, за агуркі – 3 рублі, за літр журавінаў – 4-5. Саджанцы яблынь і груш можна было набыць за 5-10 рублёў.

03.jpg


Кошт на садавіну – у прыватнасці яблыкі і грушы – вагаўся: з большага прасілі 2 рублі за кілаграм. А вось чырвонабокія яблыкі з варнянскага саду прадаваліся ўсяго за рубель. 

04.jpg


На «ўра» разыходзілася свініна КСУП «Варняны» і ялавічына КСУП «Гервяты» – дарэчы, толькі гэтыя гаспадаркі прадавалі свежае мяса.

05.jpg


Былі заўважаны на кірмашы і палаткі Астравецкага лясгаса, філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і іншых прадпрыемстваў і арганізацый.
 
Добры настрой са сцэны дарылі астравецкія і ашмянскія артысты. У наведвальнікаў кірмашу таксама была магчымасць паўдзельнічаць у конкурсах і выйграць прыз.

01.jpg

08.jpg



У тэму

На кірмашы былі паведзены вынікі конкурсу-агляду на лепшае афармленне працоўнай зоны.

06.jpg


Сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:

1 месца – КСУП «Гервяты»;

2 месца – КСУП «Міхалішкі»;

3 месца – КСУП «Варняны».

Сярод іншых суб’ектаў гаспадарання:

3 месца – Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Сярод рамеснікаў:

3 месца – Генрых Саленік.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform