На Астравеччыне працягваецца акцыя «РАЗАМ – за Беларусь. За бяспеку – у кожны дом».
Так, сёння і на мінулым тыдні ў гарадскім парку шчыравалі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з СШ №2 разам з райкамам арганізацыі. Хлопцы і дзяўчаты раздавалі астраўчанам лістоўкі, якія нагадваюць пра бяспеку, – згадзіцеся, добрая справа, бо кожны з нас можа забыць, што рабіць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
Акрамя «бяспечных» буклетаў гараджан чакалі падарункі – каляндарыкі з сімволікай Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, акцыя БРСМ атрымалася прафілактычнай і патрыятычнай адначасова.