Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

08 сентября 2020 г.

У Дзень беларускага пісьменства ў аддзеле культуры і вольнага часу аграгарадка Варняны адбылася імпрэза, прысвечаная Казіміру Сваяку. 

Мінула 130 гадоў з дня нараджэння слыннага сына астравецкай зямлі, нястомнага святара і паэта з тонкай, чуллівай душой. Здавалася б, прамінула больш за стагоддзе, але варта прабегчыся вачыма па напісаных Канстанцінам Стэповічам радках, каб зразумець, што, паэт-святар усё сваё кароткае жыццё дбаў не пра сябе – а пра людзей, мову, Айчыну.

– Асоба Сваяка – унікальная. Немагчыма пераацаніць тое, што гэты чалавек зрабіў для роднага краю. У спадчыну нам засталася яго творчасць: вершы, проза, дзённікавыя запісы, ліставанні са сваякамі і сябрамі, – расказала Людміла Кухарэвіч, якая сабрала ў Варнянах аднадумцаў на сваякоўскую сустрэчу. – Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Стэповіча. Яго прозвішча памятаюць і ўшаноўваюць у Мінску, Камаях, а на Астравеччыне чамусьці забыліся. У Варнянах столькі таленавітых, самабытных людзей – падумалася, чаму б тут не прыгадаць Казіміра Сваяка.

 

1.jpg

Імпрэза пачалася з благаславення пробашча варнянскай парафіі Святога Юрыя ксяндза Віктара Захарэўскага. Святар запаліў свечку, святло якой атуліла прысутных няўлоўнай цеплынёй. Гэтак жа і Казімір Сваяк, гарэў, як свечка – і пакінуў нам святло сваёй нястомнай дзейнасці, творчы плён думак і душы. 

2.jpg

Супрацоўніца клуба Людміла Граблеўская ўзгадала біяграфію паэта-святара і пранікнёна прачытала верш Мар’яна Дуксы і сваякоўскі пра шчасце.

Заўсёднікі літаратурнага аб’яднання Аляксандр Марозаў, Таіса Сямёнава, Капіталіна Пятроўская, Святлана Еўтушэнка (Ніна Міралькова) прачыталі вершы Канстанціна Стэповіча і ўласныя творы. 

3.jpg

Нядаўна ў свет выйша кніга пра гервяцкі край «Вялікая душа маленькай парафіі» – творчы плён працы нашай зямлячкі, краязнаўцы, таленавітай паэтэсы Ганны Чакур і пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка. Ганна Іванаўна расказала пра тое, як нараджалася кніга, як цудоўным чынам – інакш і не скажаш! – знаходзіліся ўнікальныя здымкі з будаўніцтва святыні і фота яе пробашчаў, адкрываліся невядомыя старонкі духоўнага жыцця гэтага краю.

Слова ад сям’і Варановіч з Дайлідак узяў Казімір Станіслававіч.

– Варта адзначыць, што адраджэнне імені Казіміра Сваяка належыць Ганне Чакур, Алесю Юркойцю, Людвіцы Кардзіс і іншым, – узгадаў Казімір Варановіч. – Наш зямляк, прафесар Адам Мальдзіс падчас аўдыенцыі ў Яна Паўла ІІ выказаў просьбу пра прылучэнне Канстанціна Стэповіча да ліку благаславёных. Вядома, што гэта справа не аднаго дня і года – будучы святы тады сказаў вельмі мудрыя словы: «Маліцеся – і будзеце пачуты». У гэты юбілейны год хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў Астравеччыны, каб маліліся за Казіміра Сваяка.

 4.jpg

Таленавітая мастачка Тарэса Варановіч прэзентавала прысвечаную Канстаіціну Стэповічу работу: светлы і натхнёны святар з пяром у руках сядзіць на камені побач з рэчкай. За ім – загінулы ў агні касцёл Святога Яўхіма, вакол – сем галубоў. Па словах Тарэсы Іосіфаўны, часу на працу зусім не ставала – разам з дачкой Вікторыяй яны займаюцца рэстаўрацыяй фрэсак у сольскім касцёле – але карціна нарадзілася ўсяго за месяц. 

5.jpg

Акапэльна прысутныя праспявалі песню «Вёсачка Барані» – менавіта там на свет з’явіўся Канстанцін Стэповіч – на словы Станіслава Валодзькі, і яшчэ доўга не разыходзіліся: Сваяк ізноў сабраў «сваякоў» – на гэты раз у Варнянах. Дай Бог, каб не ў апошні…


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform