Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

24 августа 2020 г.

– успамінае былы галоўны эканаміст Валянціна Змітровіч.

1.jpg

АД ЗААТЭХНІКА ДА ЭКАНАМІСТА

Так склалася, што заатэхнік Валянціна з Дзятлаўскага раёна, якая прыехала па размеркаванні ў калгас імя Куйбышава, уладкавалася загадчыкам фермы, выйшла замуж і засталася ў Астраўцы, дзе і стала шукаць новую работу.

Так атрымалася, што ў 1979 годзе Валянціна Змітровіч прыйшла на працу эканамістам раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыі – менавіта так называўся тады аддзел статыстыкі . Начальнікам яе быў Іван Адамовіч, яго намеснікам – Ларыса Філіпчык. Пазней кіраўніком стала Марыя Міхалоўская, потым – Святлана Шлыковіч, якая і сёння ўзначальвае аддзел.

Раней статыстыка месцілася каля ваенкамата ў драўляным будынку – цяпер ужо яго не існуе. Цеснавата там было: невялічкі лічыльны кабінет для аператараў, бухгалтэрыя, кабінеты галоўнага бухгалтара і інжынера, памяшканне для пяцярых эканамістаў. Але працавалі ўсе дружна – пра калег у Валянціны Змітровіч засталіся толькі цёплыя ўспаміны.

– Сталы стаялі адзін на адным, – гаворыць жанчына. – А калі я прыйшла ў статыстыку ў другі раз – нейкі час працавала ў іншай арганізацыі, – бухгалтэрыі ўжо не было. Усяго нас засталося шэсць чалавек, з іх два аператары-«лічыльнікі» – адзін у аўтабазе, другі ў РАНА. І мы пераехалі ў тры арэндныя кабінеты ў будынак пошты.

Неаднойчы за гэты час арганізацыю рэарганізовалі, мянялі яе назвы: цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (ЦСУ), Астравецкі РІВС (раённая інфармацыйна-вылічальная станцыя), Астравецкі РАС (раённы аддзел статыстыкі), які потым «пайшоў» пад Смаргонь, а затым быў уключаны ў «вобласць».

…Па сямейных абставінах з 1983 па 1989 год Валянціне Сяргееўне прыйшлося зрабіць перарыў у «статыстычнай» дзейнасці – гэты час яна працавала ў астравецкай міжгаспадарчай будаўнічай арганізацыі. А потым прыйшла перабудова, скарачэнні рабочых месцаў – і жанчына вярнулася ў статыстыку.

– Бегаць з месца на месца не люблю, – гаворыць ветэран працы. – Таму змяніла толькі дзве работы, і то па неабходнасці. Вярнуўшыся ў аддзел, да пенсіі і засталася.

ПРАЦОЎНЫЯ БУДНІ

– Першы дзень з работы прыйшла, села каля стала і думаю: папала ў дурдом! – успамінае былы эканаміст. – Гэта якраз быў пачатак месяца, панядзелак – справаздачнасць… А потым прывыкла, уцягнулася.

«Сядзела» Валянціна Змітровіч на сельскай гаспадарцы – па ўсіх калгасах раёна збірала лічбы. А іх у гэтай сферы – перад вачыма мільгаціць: тэхніка, паліва, сенакос, меліярацыя і яшчэ шмат чаго. Час ўборкі ўвогуле быў гарачай парой, як і ў аграрыяў: да прыкладу, спачатку зводзіш лічбы паасобку: жыта, ячмень, авёс, грэчка, – а потым абагульняеш усе зерневыя… І каб баланс ішоў! А калгасаў, як я прыйшла, было за 30, выходзіла на пенсію – засталося 15.

Шлях Валянціны Змітровіч ад «простага» эканаміста да галоўнага заняў не адзін год карпатлівай працы.

IMG_5383.jpg

Калектыў. 2000 год

 

– Прыходзілася на час водпуску і Міхайлаўну (начальніка Марыю Міхалоўскую. – Заўв.аўт.) падмяняць, – успамінае статыстык. – Я сярод калег была самай «старой», мяне і дагружалі. (Смяецца). Многа людзей у нас перабыло – адны прыходзілі, другія звальняліся.

Галоўным і асноўным інструментам эканаміста на той час былі вялікія драўляныя лічыльнікі – ні калькулятараў, ні лічыльных машын табе.

– Потым у нас з’явіўся адзін «Фелікс» (арыфмометр. – Заўв.аўт.), – гаворыць Валянціна Змітровіч. – Але лічыў ён вельмі марудна. Затым асвоілі машынку «Рабатрон», апошніх дзесяць гадоў перад пенсіяй я працавала на камп‘ютары.

– Маладыя хутка з ім разабраліся, а мне цяжкавата даводзілася, – працягвае жанчына. – Каб навучыцца, трэба было добра часу пасядзець – а як, калі тэрміны гараць? Адразу ўручную лічыла, а потым ужо лічбы ў камп’ютар уносіла.

Уявіце: у невялічкім кабінеце сядзіць пяць чалавек – і кожны на лічыльніках: ляп-ляп, ляп-ляп… Усім да 13 гадзін трэба зрабіць справаздачу. Потым гэтыя «ляпы» – нібы адбойныя малаткі ў галаве, пакуль спаць не ляжаш, – смяецца Валянціна Сяргееўна. І дадае:

– А з гадавымі справаздачамі часцяком сядзелі і да 23 гадзін. Вяртаешся з работы, а ў вокнах дамоў ужо цёмна – людзі спяць…

ПЕРАПІСАЛА – І НА АДПАЧЫНАК

За 25 гадоў у статыстыцы Валянціна «перажыла» два перапісы – у 1989-м і 2000-м. Падрыхтоўкай да апошняга сама ў асноўным і займалася. На гэта пайшло два гады. У дапамогу толькі начальнік аддзела Святлана Шлыковіч і некалькі адказных на ўвесь раён.

– Ездзілі па сельсаветах, працавалі на месцы з адказнымі, запаўнялі перапісныя лісты, – пералічвае ветэран статыстыкі. – Пытанні амаль не адрозніваліся ад сённяшніх. Лічылі перапісаных, уносілі інфармацыю ў камп’ютар – усё самі. У сельскай мясцовасці людзей тады было шмат, аднак застаць іх дома было складана. Ідзеш другі раз, трэці. Транспарту няма – пехатой па хутарах. Добра тады адпрацавалі спондаўскія перапісчыкі – іх нават у Гродне адзначылі. А часу давалася не месяц, як цяпер, а 10 дзён.

Пасля перапісу 2000-га, здаўшы ўсе “паперы” і справы, Валянціна Сяргееўна пайшла на заслужаны адпачынак.


АДНЫМ РАДКОМ

– Адвучылася на заатэхніка, але мала разумела, што гэта такое. Папрацавала – не маё. А вось з лічбамі спадабалася, таму і засталася менавіта ў гэтай сферы.

– На праверкі ў раён – тады яны частымі былі – ездзіць не любіла. Не хацелася людзей трывожыць – але ж і нас правяралі: дакументы, подпісы, колькі здадзена і колькі засталося… Даводзілася ехаць.

– Гадавыя справаздачы былі – па 40 лістоў адна, а іх – горы. Закончыўся год, пераліснулі каляндар на 1 студзеня – і за новую справаздачу.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform