Па стане на 20 красавіка на Астравеччыне ўстаноўлены ІV клас пажарнай небяспекі. Наведванне лясоў забаронена.
Нагадаем, падобнае рашэнне прыняў Астравецкі раённы выканаўчы камітэт 8 красавіка.
– “Белгідраметцэнтр” разлічвае паказчык гаручасці лесу. Пры гэтым улічваюцца сярэднесутачная тэмпература, колькасць ападкаў і іншыя паказчыкі, – патлумачыў інжынер па ахове і абароне лесу Астравецкага лясгаса Юрый Касцюкевіч – Пры ІІІ класе пажарнай небяспекі наведванне лясоў абмежавана, пры IV і V – забаронена.
Чалавечы фактар – асноўная прычына лясных узгаранняў і пажараў. Спецыялісты лясной гаспадаркі заклікаюць астраўчан і гасцей горада адмовіцца ад наведвання лесу на перыяд дзеяння забароны.