Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

О НАС ПИШУТ СМИ

Напрыканцы мінулага тыдня на Астравеччыне завяршылася сяўба ранніх культур: збожжавыя пасеяны на плошчы 7 715 гектараў. Хлебаробы ўжо прыгортваюць у глебу насенне цукровых буракоў і кукурузы. 

На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў у КСУП «Міхалішкі», дзе аграрыі завяршалі сяўбу збожжавых, і даведаўся, з якім настроем працуюць механізатары. 

IMG_0834.jpg


Для Алега Кавалевіча сёлетняя яравая сяўба ў якасці галоўнага агранома першая. Да гэтага малады чалавек два гады працаваў у гаспадарцы загадчыкам раслінаводчага ўчастка №2 – набіраўся вопыту і вывучаў міхалішкаўскія і страчанскія землі.

– Канешне, хвалююся, – прызнаецца галоўны тэхнолаг палёў.  – Што цяпер пасеем, тое будзем і жаць. Галоўнае, каб надвор’е не падвяло: да пасяўной кампаніі падрыхтаваліся добра. Тэхніку новую не набывалі, але ўсе трактары і прычапныя агрэгаты адрамантавалі. 

IMG_0865.jpg



У дзень майго прыезду ў КСУП «Міхалішкі»  працавала два пасяўныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, дзве СПУшкі, чатыры культыватары, два плугі і адна «РАСА».

Колькасна і якасна структура яравога кліну ў гаспадарцы амаль не змянілася: хлебаробы КСУП «Міхалішкі» плануюць пасеяць крыху больш за 2 600 гектараў, з якіх 1 440 адведзена пад раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры. Насенне аўсу прыгорнута на 153 гектарах, ячменю – на 660, пшаніцы – на 530.

– Сёлета пасеялі 100 гектараў зернебабовых – гароху і аўсу, – працягвае галоўны аграном. – Пад яравую пшаніцу адвялі на 200 гектараў менш, чым у мінулым годзе, бо яна, у адрозненні ад азімай, родзіць слабей і дае на круг на пяць-дзесяць цэнтнераў менш. 

IMG_0847.jpg

Вадзіцель Сяргей Гнутаў за дзень падвозіць на поле ад 5 да 20 тон збожжа



За вёскай Завідзіненты на магутных пасяўных агрэгатах збожжа сеялі браты Валерый і Сяргей Сташко. Пацікавілася ў механізатараў, як ім працуецца.

– З пераменным поспехам. Шмат залежыць ад таго, дзе сеем, – гаворыць Валерый Сташко. – На міхалішкаўскіх палях каля 30 гектараў за дзень засяваю, а на страчанскіх, бывае, толькі 5. Палі там маленькія, дробнаконтурныя – не развярнуцца: СПУшкі лепш спраўляюцца, чым мы.

IMG_0840.jpg



Па словах Валерыя, саперніцтва  паміж ім і братам няма. 

– Наадварот, разам шпарчэй працаваць, – падтрымлівае брата Сяргей. – Вясна сёлета сухая, але ёсць на палях участкі, дзе нават наша тэхніка гразне. 

IMG_0860.jpg



Штогод прафсаюз райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас вясенне-палявых работ ладзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў. Летась лепшым у раёне на ўнясенні арганікі прызнаны Міхаіл Дашын, які цяпер культывуе глебу. 

– Наша задача – своечасова падрыхтаваць зямлю і пасеяць збожжа, падкарміць пасевы і апрацаваць іх ад шкоднікаў і пустазелля. А там ужо як бог дасць! – па-філасофску зазначае механізатар. 

IMG_0853.jpg

IMG_0827.jpg

Карбамідна-аміячную сумесь на поле падвозіць Іосіф Мяльдзюк



На працягу апошніх гадоў у КСУП «Міхалішкі» не вырошчваюць бульбы – як і ў КСУП «Варняны» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Затое эканамічна выгадныя культуры – цукровыя буракі і рапс – тут па-ранейшаму ў прыярытэце. 

– З восені пасеялі 400 гектараў крыжакветкавага. З дня на дзень пачнём сеяць цукровыя буракі – яны зоймуць 300 гектараў. Насенне цукровікаў у лік будучага ўраджаю бралі на Слуцкім цукровым заводзе, – расказвае Алег Кавалевіч.

Аграрыі дбаюць і пра кармы: на 800 гектарах будзе пасеяна кукуруза. Насенне аднагадовых траў заняло 54 гектары (110% ад запланаванага). 

Аднак не сяўбой адзінай… Каб атрымаць добры ўраджай, трэба своечасова і ў поўным аб’ёме падкарміць рапс і азімыя збожжавыя. 

На самаходным распрысквальніку вадкіх угнаенняў «РАСА» гэтым не першы год займаецца адзін з самых вопытных механізатараў Андрэй Чайснойць – да слова, некалькі гадоў назад партрэт мужчыны быў занесены на раённую Дошку гонару. 

– Падкармліваю азімы трыцікале. У лепшыя дні апрацоўваю да ста гектараў. Ці ўраджайным будзе год? – перапытвае мужчына. – Трэба спа­дзявацца на лепшае! Моцна дождж патрэбны: у глебе не хапае вільгаці – збожжа не хоча прарастаць. Па вялікім рахунку, сяўба – аснова будучага ўраджаю. Нездарма дзяды казалі: што пасееш, тое і пажнеш.

IMG_0819.jpg


ЛІЧБА

1 497 гектараў (57%) засеяна ў КСУП «Міхалішкі» па стане на 12 красавіка.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform