Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

08 апреля 2020 г.

Пандэмія каронавірусу шырыцца ва ўсім свеце, і Беларусь – не выключэнне ў гэтым сумным спісе.

І разам з тым хрысціяне, католікі і праваслаўныя, знаходзяцца ў чаканні самых светлых і радасных святаў.

Як мы будзем іх адзначаць з улікам рэкамендацый, асабліва пажылым людзям, якія складаюць большую частку прыхаджан царквы і касцёла, устрымання ад наведвання людных месцаў? Гэтым мы пацікавіліся ў каталіцкага і праваслаўнага святароў.

Catholic.by - Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і ...

Юзаф Багдзевіч, ксёндз-дэкан Астравецкага дэканату:

– Я не буду гаварыць за ўсе парафіі нашага раёна, таму што кожны ксёндз-пробашч самастойна прымае рашэнні, як праводзіць імшы ў сваім касцёле, кіруючыся парадамі і наказамі біскупа.

Што тычыцца нашай парафіі, то магу сказаць, што ўсе святочныя богаслужэнні адбудуцца адпаведна з раскладам – адзінае, што ў велікодную нядзелю ў касцёле будзе не тры імшы, як звычайна, а дзве – у 6.00 і 18.00.

Людзям пажылым, тым, хто пакутуе ад цяжкіх і хранічных захворванняў, я б параіў устрымацца ад наведвання храма ў гэтыя дні: ваша здароўе – найвялікшая каштоўнасць, памаліцца можна і дома, а святую імшу паслухаць па радыё ці паглядзець па тэлевізары.

Але калі людзі ўсё ж не ўяўляюць, як можна сустрэць свята па-за сценамі храма, то мы будзем рады сустрэць іх у касцёле і разам з імі перажыць пакуты апошніх зямных дзён Збаўцы і радасць Яго ўваскрэсення. 

Аднак пастараемся, каб час знаходжання ў памяшканні быў па магчымасці меншым: скароцім, наколькі гэта магчыма, імшу, у святочнай працэсіі абыдзем касцёл не тры разы, як звычайна, а толькі раз. 

Прымаюцца і іншыя меры перасцярогі: да прыкладу, у пятніцу падчас адарацыі крыжа дастаткова будзе зрабіць зямны паклон ці ўкленчыць, а цалаваць не цалаваць крыж.

Беражыце сябе і прасіце ў малітвах, каб Езус Хрыстус збавіў нас ад гэтай навалы і ўсе наступныя святы мы сустракалі ўсе разам у супольнай малітве.

Георгій Савіцкі, благачынны Астравецкага благачыння:

– Канешне, пандэмія каронавірусу, якая прыйшла і ў Беларусь, азмрочыла падрыхтоўку да Вялікадня і яго святкаванне. Але нават у такой сітуацыі не варта ўпадаць у паніку: упэўнены, што з Божай дапамогай мы адолеем і гэтую бяду.

У нашым храме захоўваюцца ўсе меры перасцярогі ад заражэння вірусам: іконы і іншае царкоўнае начынне апрацоўваюцца антыбактэрыяльным растворам, запіўка пасля святога прычасця падаецца ў аднаразовым посудзе, які адразу ж утылізуецца. На царкоўныя богаслужэнні цяпер прыходзіць нашмат менш людзей, чым звычайна, многія апасаюцца за сваё здароўе, таму рэкамендацыі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці захоўваць няцяжка. Па магчымасці змяншаем час літургіі за кошт тых момантаў, якія можна скараціць без урону для яе сэнсу.

У нашым храме ёсць гукаўзмацняльная апаратура, і падчас вялікіх святаў – Вербнай нядзелі, Вялікадня – богаслужэнне будзе трансліравацца на вуліцу. Так што той, хто захоча паўдзельнічаць у літургіі, не заходзячы ў храм, зможа гэта зрабіць.

Асвячэнне пасхальных кулічоў ды яек мы і раней праводзілі большай часткай на вуліцы – сёлета, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, гэтую традыцыю прадоўжым.

І дай Бог, каб падчас эпідэміі ўсе захавалі фізічнае, псіхічнае і духоўнае здароўе!


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform