Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

04 июля 2019 г.

Шчымлівай радасцю і неймаверным болем былі напоўнены інсцэніроўкі да інсталяцый ваенных лагераў, якія арганізацыі і прадпрыемствы падрыхтавалі да Дня Незалежнасці.

Сярод іх былі і такія, якія сталі прыемным падарункам для астраўчан і гасцей горада. Непадалёк ад Беларусбанка аформлена кампазіцыя з кветак і камянёў “Беларусь помніць” – яе стварылі да Дня Незалежнасці супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

1.jpg

Пра пачатак вайны ў інсталяцыі “Выпускны баль 41-га” расказалі вучні і педагогі сярэдняй школы №1. Маладых юнакоў і дзяўчат Радзіма паклікала на фронт – ім так хацелася жыць, але свабода краіны была даражэй.

2.jpg

На “Школьны вальс” запрасілі астраўчан і медыкі – вайна не шкадавала нікога, і менавіта ўрачы і медыцынскія сёстры ратавалі жыцці нашых салдат, даючы ім надзею на будучыню.

3.jpg

Рэспубліка Беларусь падчас вайны лічылася партызанскім краем. Лагеры, якія расказвалі пра барацьбу з ворагам, падрыхтавалі працаўнікі саўгаса “Падольскі” і супрацоўнікі Спондаўскага НПК – гэта ўстанова вядомая ў раёне школьным музеем імя Маркава.

4.jpg

5.jpg

Песню “Огонек” выканалі прадстаўнікі КСУП “Міхалішкі”, а работнікам раённай бібліятэкі праінсцэніраваць песню “Цёмная ноч” дапамагло маленькае дзіцятка, якое стойка вытрымала такі незвычайны іспыт.

6.jpg

8.jpg

Адсалютавалі Перамозе настаўнікі Варнянскага НПК, а электрамантажнае ўпраўленне №13 ААТ “Белэлектрамантаж” прадставіла выставу ў памяць аб ветэранах – родзічах сваіх супрацоўнікаў.

9.jpg

12.jpg

Пераможцамі конкурсу былі прызнаны Астравецкае РУП ЖКГ, цэнтральная раённая бальніца, Спондаўскі НПК, раённая бібліятэка і электрамантажнае ўпраўленне №13 ААТ “Белэлектрамантаж” – іх дыпломамі пераможцаў і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі ўсе канкурсанты.

34.jpg


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform