Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

27 февраля 2019 г.

Когда отремонтируют дорогу к Страче и куда идут налоги

Дзень інфармавання насельніцтва і сельскі сход прайшлі ў Спондах, дзе сабраліся жыхары  розных вёсак Міхалішкаўскага сельсавета.

2.jpg


Інфармуем

Да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. Яна расказала пра сацыяльна-эканамічнае становішча Гро­дзенскай вобласці і Астравецкага раёна па выніках мінулага года і звярнула ўвагу на актуальную зараз тэму  –занятасці насельніцтва. Ірына Эдуардаўна расказала, колькі людзей апынулася ў спісе не занятых у эканоміцы, як можна пацвердзіць сваю занятасць і што чакае тых, хто застаўся ў спісе «дармаедаў».
– Дзякуючы Дэкрэту №3 і рабоце раённай камісіі па садзей­нічанні занятасці на­сель­ніцтва, шмат людзей у нашым раёне афі­цыйна адкры­лі сваю справу, – адзначыла Ірына Эдуардаў­на. – І для гэтага не трэба рэгістравац­ца ў якасці індывідуальнага прад­­пры­мальніка – дастаткова пла­ціць кожны месяц адзіны падатак.  Напрыклад, займаўся мужчына рамонтам – цяпер ён заплаціць падатак і можа працягваць рабіць сваю справу, не хаваючыся і не трапляючы ў базу «дармаедаў».

Папярэджваем 

Асобна гучала на сустрэчы тэма прафілактыкі пажараў. 
– З пачатку года ў Беларусі здарылася 767 пажараў, у агні загінула 97 чалавек. Шматгадовая статыстыка пацвярджаецца: за два месяцы ў агні гінуць каля сотні чалавек – па сутнасці, знікае адзін невялікі населены пункт, –  адзначыў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Карповіч. – На жаль, Астравецкі раён ужо таксама зрабіў свой «уклад» у гэтую сумную статыстыку: з пачатку года ў нас адбылося тры пажары, адзін чалавек загінуў.
– Каля 20 чалавек штогод гінуць, парушаючы правілы электра­бяспекі, – дадаў начальнік Астравецкага філіяла Энерганагляду Уладзімір Харужы. – Але нават калі чалавек застаўся жывым, наступствы траўміравання токам, як правіла, сумныя: звычайна пасля гэтага наступае інваліднасць.
Асноўнай прычынай гэтых трагедый застаецца курэнне ў стане алкагольнага ап’янення ці парушэнне правілаў выкарыстання электрапрыбораў – часцей за ўсё таксама ў нецвярозым стане.
Уладзімір Харужы нагадаў, чаму трэба чытаць інструкцыі да электрапрыбораў і якія простыя правілы  выконваць пры іх выкарыстанні. Андрэй Карповіч у чарговы раз расказаў, як сачыць за печкай, каб не ўзнік пажар, і настойліва рэкамендаваў устанавіць у хаце аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Актуальнай напярэдадні вясны была тэма палаў травы і ўборкі прыдамавых тэрыторый.

 Узнагароджваем
Гэта сустрэча з насельніцтвам адбылася напярэдадні Дня аба­рон­цаў Айчыны. Старшыня райсавета ветэранаў Расціслаў Гертнагадаў гісторыю з’яўлення гэтага лютаўскага свята, а таксама назваў асабліва значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя гэтага ў Расціслава Арсенцьевіча была пачэсная місія – ён уручыў юбілейныя медалі, прысвечаныя 100-годдзю Камуністычнай партыі, Мар’яну Уладзіміравічу Буглаку, Адаму Сігізмундавічу Лапаце і Геннадзю Іосіфавічу Бужымскаму.

3.jpg

4.jpg

5.jpg


 З пытанняў

 – Куды ідуць падаткі?
– Падатковыя адлічэнні паступаюць у тым ліку і ў бюджэт раёна – дзякуючы гэтаму ёсць грошы не толькі на ўтрыманне школ, устаноў культуры і іншых сацыяльных аб’ектаў, але, пры ўмове паспяховага выканання бюджэту, з’яўляецца магчымасць выдзяляць грошы на добраўпарадкаванне: агаро­джу могілак, выдаленне аварыйных дрэў, рамонт дарог і іншыя важныя справы.

 – Калі адрамантуюць дарогу ад Спондаў да Вялікай Страчы?
– У гэтым годзе запланаваны рамонт участка дарогі Страча – Страчанка. Рамонт на дарозе Спонды – Вялікая Страча будзе пазней.

 – Дзе ўстаноўлены прыборы сістэмы апавяшчэння?
– Прыборы сістэмы апавя­шчэння – 3-4 рупары – устанаў­лі­ваюцца ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў ад 15 чалавек і на адлегласці 15 км ад Бел­АЭС. У спондаўскай зоне такія рупары ёсць у Страчы. 

 – Выйшла са строю трансфарматарная падстанцыя – колькі часу трэба, каб узнавіць яе работу?
– Калі гэта адбылося не па прычыне нейкай стыхійнай над­­звычайнай сітуацыі, праб­ле­му павінны вырашыць за 24 гадзіны. У іншым выпадку святло ў населеным пункце можа адсунічаць да трох сутак – у першую чаргу аднаўляюць энергазабеспячэнне стратэ­гіч­на важных аб’ектаў.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform