Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

О НАС ПИШУТ СМИ

Акцыя “Наш жывёлавод” распачалася з “Міхалішак”

Штогод падчас зімне-стойлавага перыяду райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, падчас якой лепшыя даяркі, даглядчыкі, цялятніцы атрымліваюць падарункі за старанную працу.

Сёлета ўшанаванне лепшых жывёлаводаў распачалося з КСУП “Міхалішкі”.

– Асноўная задача акцыі – не толькі адзначыць работу лепшых працаўнікоў жывёлагадоўлі, але і сустрэцца з калектывамі, паглядзець, у якіх умовах яны працуюць, ці забяспечаны спецадзеннем, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – У межах акцыі плануем наведаць большасць малочна-таварных комплексаў і ферм раёна.

IMG_9878.jpg

Больш за 10 гадоў на ферме “Міхалішкі” працуе Уладзімір Бародка.

– Даглядаю 150 цялят, – расказвае мужчына. – Маленькіх два разы на дзень выпойваю цёплым пастэрызаваным малаком, большым раскладваю сена, сянаж. Цяляткі добра растуць і набіраюць вагу, калі накормленыя і ў клетках суха.

Бародка.jpg

Жывёлавод МТФ “Супраненты” Фёдар Алексеявец – з прыезджых. Мужчына нарадзіўся і доўгі час жыў на Украіне. Ездзіў на заробкі ў Расію, Беларусь.

– Калі працаваў на Астравеччыне, пазнаёміўся з Валяй, распісаліся і сталі жыць. Цялушак даглядаем разам, – расказвае мужчына. – У залежнасці ад узросту яны разбіты на групы. Усяго на ферме ўтрымліваецца 187 цялушак.

Алексеявец.jpg

На МТФ “Страча” была адзначана работа аднаго з самых “узроставых” – па стажы работніка – аператара даільнай устаноўкі Станіслава Сялевіча.

– У гаспадарцы працую з 1992 года, – расказвае мужчына. – Спачатку быў у працоўнай брыгадзе, а потым перайшоў на ферму. Малакаправод на ферме не новы, таму яго часта даводзіцца рамантаваць. Нічога – спраўляюся!

На ферме “Страча” ў наш прыезд было чыста, але холадна: бытавое памяшканне, дзе даяркі і іншыя работнікі фермы могуць адпачыць, не ацяпляецца. Юрый Аляксандравіч Адула паабяцаў вырашыць гэта пытанне.

Падзячныя лісты і падарункі атрымалі таксама Марына Чайкоўская з фермы “Ласі” і Леакадзія Боўша з комплекса “Маркуны”.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform