З 4 студзеня дырэктарам КСУП “Міхалішкі” працуе Аляксей Міхайлавіч Паўлоўскі.
Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў Смаргоні 4 мая 1987 года. Закончыў Ільянскі аграрны каледж (2006 год), Віцебскую ветэрынарную акадэмію (2010 год) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2015 год)
Працаваў на розных пасадах – ветурачом, галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам кіраўніка па жывёлагадоўлі – у Воранаўскім, Смаргонскім, Аршанскім раёнах. З сакавіка 2018 года ўзначальваў Астравецкую райветстанцыю.