Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

04 февраля 2019 г.

СЛУЖБА 115 ЖКХ

Телефон службы ЖКХ, который необходимо знать - 115.

Подробно о работе службы написала Ольга Хотянович, журналист газеты "Астравецкая праўда"

Кругласутачная служба 115, якая прыйшла на змену заяўкам на тэлефон дыспетчара ЖКГ, працуе з 1 лістапада мінулага года. Як наладжана яе работа, высвятляў карэспандэнт “АП”.

IMG_9092.jpg

Чатыры аператары астравецкай службы дыспетчарскай, якія, да слова, адрознівюцца ад іншых работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі асобнай уніформай, кругласутачна прымаюць тэлефонныя заяўкі, уносяць іх у аўтаматызаваную сістэму і тут жа адпраўляюць на рэагаванне майстру. Той накіроўвае па ўказаным адрасе рамонтную брыгаду, а пасля дае справаздачу дыспетчару. Толькі пасля гэтага заяўка лічыцца выкананай і на экране камп‘ютара начальніка службы загараецца зялёным колерам.

IMG_9097.jpg

Усе работы па заяўках кантралююцца начальнікам службы, які звязваецца з кліентам, каб удакладніць тэрміны і якасць іх выканання, а пры неабходнасці і выязджае на адрас кліента.

На выкананне тэлефоннай заяўкі прадугледжаны 24 гадзіны, але, калі ёсць чарга, то давядзецца пачакаць – аднак не больш прадугледжаных тэрмінаў. На экстрэнныя сітуацыі рамонтная брыгада выязджае адразу.

IMG_9082.jpg

КАМЕНТАРЫЙ СПЕЦЫЯЛІСТА

Вольга Шумановіч, начальнік кліенцкай службы і сэрвісу 115:

– Астравецкая служба 115 працуе на тэрыторыі горада і раёна і дазваляе не толькі паскорыць прыняцце і выкананне заявак кліентаў, але і прааналізаваць якасць работы як падрадных арганізацый, так і кожнага ўчастка ЖКГ: ЖЭСа, цеплавых сетак, добраўпарадкавання, азелянення і саначысткі, энергетычнай і водаправодна-каналізацыйнай гаспадарак. Але асноўная задача службы – хутка рэагаваць на звароты кліентаў.

Мы прымаем званкі па ўсіх жыллёва-камунальных паслугах і аварыйных выпадках, якія могуць здарыцца ў горадзе і ў сельскай мясцовасці. Калі пытанне, з якім кліенты звяртаюцца ў службу 115, не ў кампетэнцыі ЖКГ, аператар перадае яго іншым службам горада: МНС, міліцыі, ДРБУ, элетрасеткам, райгазу і іншым – або падказвае патрэбны нумар тэлефона.

Спецыялісты службы 115 не толькі прымаюць “гарачыя” званкі, але і аказваюць кансультатыўную дапамогу, разглядаюць заявы на выкананне паслуг ЖКГ на платнай аснове.

IMG_9070.jpg

КАРЫСНА ВЕДАЦЬ

*Дазваніцца на кароткі нумар 115 можна з мабільнага тэлефона любога аператара.

*Заяўкі прымае служба той ЖКГ, у раёне дзеяння якой на момант падачы знаходзіцца заяўнік. Да прыкладу, заяўку на прачыстку каналізацыі ў астравецкай кватэры, якую падаў уладальнік, знаходзячыся ў Ашмянах, прыме ашмянская служба 115, якая пераадрасуе яе на Астравецкую ЖКГ.

*Для рэгістрацыі заяўкі па нумары 115 трэба ўказаць кантактныя дадзеныя: прозвіша, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон – і прычыну звароту.

*Падаць пісьмовую заяўку ў службу 115 можна ў інтэрнэце на партале “Мой горад” 115.бел”, спасылка на які змешчана на сайце Астравецкага РУП ЖКГ. Каб мясцовыя дыспетчары ўбачылі заяўку, трэба зарэгістравацца, увесці логін, пароль і адрас электроннай пошты. Карыстальнікі мабільных тэлефонаў могуць спампаваць мабільны дадатак з аднайменнай назвай – там заяўкі можна падмацоўваць фотаздымкамі. Час мадэрацыі заяўкі ў інтэрнэце – да 72 гадзін, адказа на запыт – да 8 працоўных дзён. На апрацоўку прымаюцца толькі карэктныя заяўкі.

IMG_9096.jpg


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform