Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

26 января 2022 г.

87465.jpg

Раніцай 24 студзеня бягучага года тэмпература паветра была –8 градусаў

25-31 студзеня
Бытуе распаўсюджаная думка (зрэшты, яе пацвярджаюць і сіноптыкі), што зімы сталі больш мяккімі і цёплымі.
Між тым, і ў ранейшыя часы здараліся розныя прыродныя катаклізмы. Нядаўна ў інтэрнэце са спасылкай на летапіс 1492 года з’явілася паведамленне, што ў тым годзе на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ў студзені зацвілі сады і пусціліся ў рост травы. Праўда, у сакавіку на працягу трох тыдняў трымаўся моцны мароз – і ўся зеляніна загінула.
Нядаўна ў нашым раёне, як і ва ўсёй Беларусі, бушаваў ураганны вецер, які нарабіў шмат бяды. 14 студзеня відавочцы бачылі маланку і чулі раскаты грому.
А ў 1990 годзе 26 студзеня Стэфан Рамэйка назіраў на небе над Крыжоўкай вясёлку.
Дарэчы, ураганы ў гэтую пару не такая рэдкая з’ява. Да прыкладу, у 2002 годзе «Астравецкая праўда» паведамляла, што ў ноч з 29 на 30 студзеня над нашым раёнам пранёсся ўраган, парывы ветру дасягалі 24-ох метраў у секунду. Былі пашкоджаны лініі электраперадачы на ўчастку Варняны–Падольцы і 55 сельскагаспадарчых аб’ектаў. З-за моцнага галалёду 16 чалавек звярнуліся ў бальніцу з пераломамі рознай ступені складанасці. 
Самым халодным апошні тыдзень студзеня выдаўся ў 2014 годзе: –10,1 градусаў. У 1996 годзе сярэдняя тэмпература складала –9,8 градусаў. Халодным і снежным выдаўся канец студзеня і ў 2005 годзе. «Па калена снегу», – запісаў у дзённіку Стэфан Рамэйка. Сярэдняя тэмпература склала ў той перыяд 9,3 градуса марозу. У 2007 годзе ў апошні тыдзень трымалася ў сярэднім каля васьмі градусаў марозу, ноччу слупок тэрмометра апускаўся да –20 градусаў – пры тым, што пачатак месяца быў рэкордна цёплым. Прыкладна такой жа была тэмпература і ў апошні тыдзень студзеня 2010 і 2012 гадоў.
А ў пазамінулым годзе студзень быў надзвычай цёплым: сярэдняя тэмпература апошняга тыдня складала +2,4 градусы, увесь месяц слупок тэрмометра не апускаўся ніжэй нуля. Яшчэ цяплей было ў 2016 годзе: сярэдняя тэмпература апошняга тыдня склала +3,9 градусы, хоць і пачаўся ў тым годзе студзень з маразоў у 10-12 градусаў.
Народныя прыкметы
Сонца ў Таццянін дзень, 25 студзеня, абяцае раннюю вясну, а снег – дажджлівае лета. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform