Як паведаміў старшыня Міхалішкаўскага сельсавета Віталь Івашкевіч, у сельвыканкам неаднойчы звярталіся людзі з просьбай устанавіць у гэтым населеным пункце абуладкаваны прыпынак. Маўляў, сюды прывозяць дзяцей са школы, заязджае рэйсавы аўтобус, а абазначанага месца пасадкі-высадкі няма – нязручна і не вельмі бяспечна.
З гэтым набалелым пытаннем Віталь Іванавіч звярнуўся ў ДРБУ-159. І неўзабаве непадалёк магазіна ў аграгарадку вырас аўтобусны прыпынак. Цяпер юныя і дарослыя пасажыры дакладна ведаюць, дзе ім трэба чакаць транспарт.
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь