Актывісты Міхалішкаўскай СШ атрымалі членскія білеты новага ўзору.
Падчас чарговай сустрэчы са старшакласнікамі першы сакратар раённай маладзёжнай арганізацыі, удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Віялета Алексеявец уручыла білеты новым БРСМаўцам Кірылу Аўласу, Ангеліне Моўчан, Мар’яне Якавіцкай, Вячаславу Стаскойцю і Яраславу Паўлюкевічу. Акрамя гэтага, актывістка валанцёрскага руху Эльвіра Скрыпка атрымала рэкамендацыю цэнтральнага камітэта ГА БРСМ для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.