Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

23 апреля 2021 г.

Звонкія галасы, артыстычнае выкананне, яркія касцюмы і душэўная атмасфера – у Міхалішках прайшоў канцэрт “Перазвон талентаў”.

2.jpg

Прыгожым вакалам і харызмай на сцэне Міхалішкаўскага дома культуры здзіўлялі наведвальнікі клубных аб’яднанняў. У кожнага быў свой рэпертуар і творчы вобраз, але ўсе імкнуліся да агульнай мэты – падарыць гледачам добры настрой.

І гэта ў выступаючых цудоўна атрымалася. Задорныя “Да-мі-солькі” і юныя артысты з гуртка сольных спеваў “Вясёлыя ноткі” парадавалі вясёлымі і па-дзіцячаму непасрэднымі нумарамі, ансамбль народнай песні “Вілія” і вакальны гурт “Скарбніца” – вядомымі шлягерамі, якія падпявала ўся зала. Не расчаравалі публіку і сольныя выканаўцы – жыхары Міхалішак, якія ў вольны ад працы час прыходзяць у Дом культуры, бо ім падабаецца спяваць. Юрый Часнойць, Вольга Валэйка, Людміла Стасяловіч і іншыя прадэманстравалі свой талент не горш за папулярных артыстаў.

3.jpg

Удзельнікі канцэрта былі шчодра ўзнагароджаны авацыямі. Ці не гэта найлепшае пацвярджэнне, што такія творчыя сустрэчы запатрабаваныя – і значыць, трэба абавязкова паўтарыць.

Тарэса Часнойць, жыхарка Міхалішак:

– Ад усіх аднавяскоўцаў, якія былі на канцэрце, дзякую арганізатарам і артыстам за падораны цудоўны настрой. Гэта было сапраўднае свята творчасці! Дзеці і дарослыя прыемна здзівілі на сцэне. Радуе, што нашы землякі, нягледзячы на занятасць, знаходзяць час для творчасці. І цудоўна, што ў іх атрымліваецца дасягаць поспехаў ва ўсіх сферах. Спадзяюся, што міхалішкаўскія артысты парадуюць нас яшчэ не аднойчы.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Смотрите "ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ

Послание Лукашенко народу и парламенту!"
https://youtu.be/q8WPjKJdZeQ

Курсы валют

http://

Островетчина туристическая

Беларусь- официальный сайт РБ

ГОСТЯМ-ТУРИЗМ И ОТДЫХ

Вам здесь помогут

Содействие занятости населения

наши победы

ОО "БРСМ"

Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform