Акрамя абуджэння прыроды, вясна атаясамліваецца з часам навядзення парадку на зямлі – і ў Міхалішкаўскім сельсавеце прыступілі да гэтай справы.
Для пачатку было вырашана правесці добраўпарадкаванне на могілках. Яшчэ ў мінулым годзе амаль на кожных усталявалі кантэйнеры для смецця. А сёлета надышла чарга да ліквідацыі небяспечных дрэў. У выніку на могілках у вёсках Ласі, Сарочча і аграгарадку Міхалішкі спілавалі 27 адзінак.