Першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец правяла адкрыты дыялог з калектывам Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Віялета Юр’еўна расказала пра сябе як удзельніка VI Усебеларускага народнага сходу, паведаміла пра дасягненні раённай маладзёжнай арганізацыі за мінулы год, а таксама нагадала, што калі ў кагосьці ёсць цікавыя ідэі – у райкаме заўсёды рады іх выслухаць і разгледзець карысныя прапановы.